Музей добры, сучасны, але адначасова з тым атмасферны, грунтоўны, экспанатаў процьма, хопіць яшчэ на некалькі музеяў, пр...ычым тое што вы ўбачыце, як сцвярджаюць экскурасаводы яшчэ далёка не ўсё.
Завітаў на хвілінак трыццаць і быў здзіўлены як незаўважна і хутка праляцелі ажно паўтары гадзіны, настолькі асоба Купалы захапляе і адкрываецца не толькі як абязлічаная постаць напаўчалавека, напаўволата і класіка беларускай літаратуры, драматурга, але і таленавітага арганізатара, нястомнага адраджэнца, вытанчанага дэндзі (як бы сказалаі зараз хіпстэра), чалавека з сапраўды трагічным лёсам, у жыцці якога было шмат і па-людску кранальнага, і фантасмагарычна фатальнага і, нават, містычнага.
Карацей, жыхары места і госці, калі Вы хочаце культурнага адпачынку і новых уражанняў (і ведаў, вядома) Вы дакладана не пашкадуеце, патраціўшы трошкі часу і сродкаў на гэты цікавы і самабытны музей у цэнтры Мінска. Усім раю!
Александр
Достаточно неплохой музей. 2 этажа. стоит посетить